Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Сацыяльна-палітычны лад усходніх славян у VIII-XIII стст

На мяжы VIII — IX стст. вакол Полацка пачало фарміравацца аб'яднанне крывічоў, якое ў далейшым ператварылася ў самастойную тэры-тарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Першыя летапісныя звесткі аб Полацку адносяцца да 862 г.

У першай палове IX ст. назіраўся працэс усталявання Полацкай зямлі ў пэўных геаграфічных межах і пачалося афармленне яе дзяржаўнасці. Сва-ім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана водным гандлёвым шляхам, якія звязвалі Паўднёвую Русь, Ві-зантыю і арабскі Усход з Паўночнай Руссю, Прыбалтыкай і Скандынавіяй. Галоўнай жыццёвай артэрыяй Полацкага княства стала Заходняя Дзвіна.

Кіеў і Ноўгарад сапернічалі паміж сабой за аб'яднанне ўсходнеславян-скіх зямель, пры гэтым Полацку надавалася важнае значэнне, Так, у 865 г, (паводле некаторых звестак, у 867 г.) кіеўскія князі ажыццявілі ваенны па-ход на палачан і прынеслі ім шмат бяды.

З 882 г. Полацк і землі, якія яму падпарадкоўваліся, знаходзіліся ў па-стаянных эканамічыых і палітычных сувязях з Кіеўскім княствам. У летапі-се гаворыцца аб удзе-ле крывічоў у сумесным паходзе ў 882 г. кіеўскага князя Алега на Смаленск. У 907 г. князь Алег здейсніў паход на Канстан-цінопаль, у якім удзельнічалі і палачане. Пасля заключэння міру паміж Кіеў-скай дзяржавай і Візантыяй кожны удзельнік атрымаў грашовае ўзнагаро-джанне, а асобныя гарады, у тым ліку і Полацк, — дадатковыя ўзнагароды.

Ёсць думка, што Полацкае княства ўваходзіла ў склад кіеўскай дзяр-жавы, але адносіны з ёй былі намінальнымі і абмяжоўваліся толькі ўдзе-лам ва ўзаемавыгадных ваенных мерапрыемствах.

Прыкладна ў 70-я гг. X ст. у Полацку пачаў княжыць Рагвалод. Ён ад-зінаўладна кіраваў усёй Полацкай зямлёй, да саюзу з якой імкнуліся і наў-гародскі князь Уладзімір, і кіеўскі князь Яраполк. У 980 г. Уладзіміру Свя-таславічу, які змагаўся са сваім братам Яраполкам за кіеўскі трон, удалося захапіць Полацк. Рагвалод быў забіты, яго дачка Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у жонкі. Яна нарадзіла яму сына Ізяслава. Згодна паданню, якое перададзена ў летапісе, Рагнеда зрабіла няўдалы замах на жыццё Уладзіміра і была саслана разам з сынам у крэпасць, якая пазней стала вядомая як го-рад Ізяслаўль (Заслаўе). Потым, верагодна, Ізяслаўбыў запрошаны палача-намі на княжанне ў Полацк. Такім чынам, была адноўлена кіруючая дына-стыя полацкіх князёў.

У заканадаўчых адносінах Полацкая зямля кіравалася вечам, а ў выкана-ўчых — князем і яго дружынай. Веча запрашала князя, дамаўлялася з ім аб умовах яго княжаныя, прымала абавязковыя для насельніцтва рознага роду пастановы, назначала на пасады ўраднікаў (чыноўнікаў), аб'яўляла вайну і за-ключала мір. У выпадку парушэння князем дагавора веча пазбаўляла яго паў-намоцтваў. Выканаўчая ўлада абараняла тэрыторыю, ажыццяўляла адміні-страцыйнае кіраванне. Уступленне князя на прастол суправаджалася строга вызначаным рытуалам прынясення клятвы. Новы князь прысягаў абараняць тэ-рыторыю дзяржавы і інтарэсы яе жыхароў. Пасля смерці Ізяслава адзіным пераемнікам княжацкай ў Полацку становіцца яго малодшы сын Брачыс-лаўІзяславіч. Князь Брачыслаў (1003—1044) і асабліва яго сын Усяслаў (1044—1101) фактычна не лічыліся з воляй кіеўскіх князёў і праводзілі сама-стойную палітыку. У барацьбе з кіеўскім князем Яраславам Мудрым за Ноўгарад Брачыслаў дабіўся перадачы яму гарадоў Віцебска і Усвят, якія стаялі на важным шляху са Скандынавіі ў Візантыю. Па Заходняй Дзвіне палачане ажыццяўлялі экспансію на прыбалтыйскія землі, засноўваючы там цэнтры па збору даніны і кіраванню падуладным насельніцтвам. Паво-дле меркавання даследчыкаў, менавіта Брачыслаў заснаваў горад Браслаў, які размяшчаўся на мяжы балцкай і славянскай супольнасці.



Усяслаў Брачыславіч, які атрымаў прозвішча Чарадзей, некаторы час падтрымліваў мірныя адносіны з кіеўскімі князямі. Аднак як толькі паміж апошнімі пачаліся ўсобіцы, разгарнуў барацьбу за падпарадкава-насць Полацку Паўночнай Русі. У 1065 г. полацкія дружыны асаджалі Пскоў, а ў 1066 г. штурмам узялі Ноўгарад. У адказ на гэта тры князі — бра-ты Яраславічы на чале з кіеўскім князем Ізяславам пайшлі на полацкую зям-лю і захапілі Менск. 3 сакавіка 1067 г. на беразе ракі Нямігі адбылася крывавая бітва... Нягледзячы на перамогу, князі Яраславічы прапанавалі мір і запрасілі Усяслава на перагаворы, гарантуючы яму бяспеку прысягай на крыжы. Усяслаў адправіўся на перагаворы з двума сынамі. Аднак Яра-славічы пайшлі ні клятвапарушэнне, схапілі яго пад Оршай і адвезлі ў Кі-еў. 1068 г. кіяўляне, якія паўсталі супраць Ізяслава, вызваліліі Усяслава і зрабілі яго кіеўскім князем. Але праз сем месяцаў ён пакінуў трон і вярнуў-ся на радзіму.



Усяслаў займае ганаровае месца ў гісторыі нашай краіны. У час яго кіравання Полацкае княства дасягнула найбольшай магутнасці і найвы-шэйшай ступені незалежнасці. У той час, калі ў астатніх усходнеславянскіх княствах з другой паловы XI ст. пачынаецца актыўнае дзяленне на ўдзелы, Полацкая зямля застаецца цэласнай дзяржавай з адзіным цэнтрам у По-лацку. У гэты перыяд адбыліся такія значныя падзеі для Полацкага княст- ва, як замацаванне за ім Ніжняга Падзвіння, будаўніцтва Сафійскага сабора, аднаўленне Менска, барацьба за пашырэнне ўсходняй мяжы княства.

Пасля смерці Усяслава паміж яго сынамі вялася міжусобная бараць-ба, у якую ўмешваліся і іншыя князі. Найбольш моцным з удзелаў стаў Менскі. Тут княжыў Глеб Усяславіч, які праводзіў палітыку ўзвышэння Мін-ска і ўсю сваю энергію накіроўваў на ўмацаванне і пашырэнне межаў Мен-скага княства. Гзта выклікала нездавальненне Кіева, якое прывяло да вой-наў і плянення Глеба кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам.

Адносіны Полацка з паўднёварускімі князямі ў першай трэді XII ст, заставаліся вельмі вострымі, Гэта прывяло ў 1129 г. да таго, што кіеўскі князь Мсціслаў захапіў полацкіх князёў з сем'ямі ў палон і выслаў у Візан-тыю. Толькі праз дзесяць гадоў яны здолелі вярнуцца ў свае ўдзелы.

Палітычнае жыццё Полацка другой паловы XII ст. характарызавалася выступленнямі гараджан супраць князёў, барацьбой варожых груповак, зменай мясцовых князёў на полацкім троне.

У XII ст. Полацкая зямля складалася з удзельных княстваў: Віцебскага, Менскага, Заслаўскага, Лагойскага і інш., у якіх улада, абмежаваная вечам, належала прадстаўнікам полацка-крывіцкай кіруючай дынастыі. Феадальная раздробленасць і бясконцая варожасць князёў аслаблялі Полацкую зямлю.

Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці. Першапа-чатковы яе палітычны цэнтр — Тураў. Буйным горадам быў Пінск. Тураў упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 980 г. Тураўская зямля ў асноў-ным адпавядае тэрыторыі рассялення дрыгавічоў. Пра грамадска-палітычны ўклад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак вельмі мала. Верагодна, што ў Тураве дзейнічала веча, існавала пасада тысяцкага, які ўзначальваў гарадское апалчэнне. У Тураве быў і пасаднік. Знаходжанне ў горадзе ад-начасова князя і пасадніка, акрамя Ноўгарада Вялікага, — з'ява незвычайная для іншых гарадоў. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма. Такое параўнанне сведчыць пра асаблівасці грамадска-палітычнага ладу ў Тураў-скім княстве. У канцы X ст. і на працягу XI ст. Тураўская зямля знаходзілася ў цесным палітычным кантакце з Кіевам. Аднак у 50-я гг. XII ст. Тураў вый-шаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.

К пачатку XIII ст. Тураўскае княства страціла сваё ранейшае палітычнае значэнне. Усё болыную вагу набываў Пінск, які станавіўся па сутнасці другой сталіцай княства.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Перыяд IX- першай паловы XIII ст. на беларускіх землях характарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Паралельна з феадальным існавалі і іншыя ўклады — абшчынны і рабаўладальніцкі. Значная частка зямлі на-лежала дзяржаве. Сяляне, якія пражывалі наёй, эксплуатаваліся вялі-кім князем і пануючай вярхушкай. Асноўнай формай эксплуатацыі была даніна дзяржаўнай улады і тэрытарыяльнага адзінства Кіеўскай Русі, аказала вялікі ўплыў на фармі-раванне і развіццё культуры ўсходніх славян. Яно мела і міжнароднае зна-чэнне, паколькі з гэтага часу Кіеўская Русь станавілася роўнай іншым хрысціянскім краінам.

Працэс росту буйнога феадальнага землеўладання ішоў шляхам усталявання ўлады над абшчыннымі землямі і ў выніку падараванняў князя за ваенную службу, а таксама падараванняў царкве. Асноўнымі відамі феадальнага землеўладання былі баярскае, княжацкае і цар-коўнае.

Непазбежным вынікам з'яўлення буйнога землеўладання стала ўзмацненне феадальнай залежнасці сялян. Згодна свайму гаспадарча-му і прававому налажэнню, сяляне-смерды падзялаліся на дзве асноў-ныя групы: свабодных і залежных ад землеўладальнікаў. З'яўленне ка-тэгорыі залежных сялян сведчыла аб маёмасным расслаенні сялянс- кай абшчыны, з аднаго боку, і аб канцэнтрацыі зямельнай уласнасці ў руках пануючага класа феадалаў з другога.

Адначасова з феадальным укладам працягваў існаваць абшчыныы ўклад, які захаваўся яшчэ ад першабытных часоў. У карыстанні аб-шчыны былі зямля, сенажаці, рэкі. Узаемаадносіны смердаў рэгулява-ліся абшчынным судом. Абшчына збірала даніну, дапамагала будаваць або аднаўляць жыллё і г.д. На тэрыторыі Беларусі рабаўладанне не стала масавай з'явай. Рабаўладальніцкі ўклад існаваў у выглядзе дамашняга і гандлёвага рабства.

Асноўным заняткам насельніцтва было земляробства.У IX першай палове XIII ст. назіраўся значны прагрэс вырабу прылад пра-цы, спосабаў апрацоўкі зямлі. На змену падсечна-агнявому земляроб-ству прыйшло ворыўнае. Асноўнай прыладай працы земляробаў стала вялікае драўлянае рала з жалезнай рабочай часткай – наральнікам. Інтэнсіфікацыя тэхналогіі земляробства была звязана з выкарыстаннем двухполля і нават трохполля. Найбольш распаўсюджанымі збожжа-вымі культурамі былі жыта, ячмень, авёс, проса, пшаніца. Як сель-скае, так і гарадское насельніцтва займалася агародніцтвам і садавод-ствам. Адной з галін сельскай гаспадаркі была жывёлагадоўля. Акра-мя земляробства і жывёлагадоўлі сяляне займаліся рознымі падсоб-нымі і хатнімі промысламі. Развіццё вытворчых сіл на тэрыторыі Бела-русі было звязана з працэсам аддзялення рамяства ад сельскай гаспа-даркі.Аднымі з першых з масы сельскага насельніцтва вылучыліся крычнікі і кавалі. У гарадах апрацоўкай жалеза займаліся рамеснікі не менш чым 16 спецыяльнасцей. У IX-X стст. як самастойная галіна рамяства выдзяляецца ювелірная справа, Развіваліся выраб скур, футра, апрацоўка каменя, дрэва, косці; ганчарства, ткацтва і іншыя віды рамё-стваў.

З развіццём рамяства і аддзяленнем яго ад сельскай гаспадаркі быў звязаны працэс узнікнення і росту гарадоў. На тэрыторыі Беларусі найбольш буйнымі гарадамі сталі Полацк (862), Тураў (980), Брэст (1019), Віцебск (1021), Мінск (1067), Гродна (1127), Навагрудак (1252) і інш. Летапісныя крыніцы сведчаць аб існаванні ў XIII ст. на тэрыто-рыі сучаснай Беларусі больш чатырох дзесяткаў гарадоў. У аснове ўз-нікнення многіх гарадоў былі феадальныя і княжацкія замкі або па-межныя крэпасці. Горад складаўся з дзвюх частак: умацаванага дзя-цінца(града) і рамесна-гандлёвага пасада, дзе знаходзіўся кірмаш. Найбольш багатую частку гараджан складалі князі, баяры, купцы, заможныя рамеснікі.

Аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, горада ад сяла стала пе-радумовай развіцця гандлю.Цэнтрамі ўнутранага і знешняга гандлю сталі гарады. У гарадах знаходзіліся кірмашы, на якіх абменьваліся і прадава-ліся прадукты харчавання, рамесныя вырабы, замежныя тавары.

У IX–XIII стст, беларускія землі вялі гандаль а Візантыяй, Арабскім Усходам, Заходняй Ёўропай, усходне славянскімі краінамі. Важнае значэн-не для развіцця гандлюў IX-XI стст. меў водны шлях "з вараг у грэкі", які звязваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй, а таксама ўсходне-славянскія землі паміж сабой. У разглядаемы перыяд з тэрыторыі Беларусі экспартавалі футра, воск, мёд, лён, зброю, рамесныя вырабы і іншыя тава-ры. З Еўропы і Візантыі паступалі прадметы раскошы: дарагія тканіны, прыправы, каляровыя металы і каштоўныя камяні, віно і інш.

Такім чынам, у IX- першай палове XIII ст. (на некалькі стагоддзяў паз-ней, чым у Заходняй Ёўропе) на беларускіх землях адбывалася ўсталя-ванне раннефеадальных адносін; узнікаюць першыя дзяржавы, пачынаюць фарміравацца асноўныя пласты феадальнага грамадства. Гэты перыяд харак-тарызуецца станаўленнем асноўных форм зямельнай уласнасці, развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, узнікненнем і развіццём гарадоў.

Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з'яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага наро-да. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве — першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў беларусаў, якое ўзнікла ў канцы 1-га тысячагоддзя н.э., яшчэ да ўзнікнення Кіеўская Русі, і ў выніку ваенна-палітычных намаганняў захавала незалежнасць на арацягу шэрагу стагоддзяў.

3. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ У СКЛАДЗЕ ВКЛ.(13-п.п. 16стст.)

Прычыны ўзнікнення ВКЛ. Упачатку ХIII cтагоддзя беларускiя землi ст. уяўлялi сабою каля 20 самастойных дзяржаўных утварэнняў. Магутнае i адзiнае калiсьцi Полацкае княства перажывала час феадальнай раздробленасцi, з цяжкасцю процiстаяла нямецкiм крыжакам i не магло ўжо выконваць функцый кансалiдуючага цэнтра. У новых умовах гэты цэнтр перамясцiўся ў Наваградак – сталiцу ўдзельнага княства ў верхнiм i сярэднiм Панямоннi. Таму паспрыялі –

Эканамічны фактар: (урадлівая глеба, добра развітае земляробства, развітае рамяство, замежны гандаль;

Палітычны фактар: выгаднае геаграфічнае становішча, адсутнасць пагрозы крыжакоў – мангола-татар).

Менавiта Наваградская зямля разам з суседнiмi ёй лiтоўскiмi стала ядром новай дзяржавы, якая пазней атрымала назву Лiтоўскае княства.

Варта адзначыць, што лiтва - гэта назва ўсходняга балцкага племенi, якое пражывала на паўднёвым усходзе сучаснай Рэспублiкi Лiтва i ў прылеглых ра-ёнах Беларусi, памiж рэкамi Нёманам i Вiлiяй. Вядома, што яшчэ Яраслаў Муд-ры ў 1040-1044 гг. разбіў літву на палях слонімскіх і заснаваў Новагародак. Ста-ражытная Літва, калі мець на ўвазе тэрыторыю, размяшчалася паміж Менскам і Наваградкам (з усходу на захад) і паміж Маладзечнам і Слонімам (з поўначы на поўдзень).

Па ўзроўнi сацыяльнага развiцця лiтоўцы адставалi ад славян: не мелi дзяр-жаўнай арганiзацыi, монатэiстычнай рэлiгii, развiтай гаспадаркi. У той самы час племя вызначалася сваёй ваяўнiчасцю i яго войска часта скарыстоўвалася сусед-нiмi славянскiмi княствамi ў мiжусобнай барацьбе або ў заваёўных паходах.

Утварэнне Лiтоўскай дзяржавы са сталiцай у Наваградку прынята звязваць з iменем балцкага князя Мiндоўга (1195-1263). Да з’яўлення ў Наваградку ён ва ўсiх крыніцах выступае ў ролi наёмнiка. У 1236 “Лiтва Мендога” знаходзiлася ў васальных або саюзных сувязях з галiцка-валынскiм князем Данiлам Раманавiчам у барацьбе супраць Конрада Мазавецкага. З Iпацьеўскага летапiсу вядома, што прыкладна ў 1240-х гг. Мiндоўг парушыў ранейшы парадак кiравання лiтоўскiмi землямi i захапiў уладу ў свае рукi: “пачаў княжыцi адзiн ва ўсёй зямлi Лiтоўскай”. Крыху пазней яго ўлада распаўсюджваецца на сумежныя тэрыторыi Беларусi. Першай такой зямлёй стала Сярэдняе Панямонне – Чорная Русь з гара-дамi Наваградак, Ваўкавыск, Гародня, Здзiтаў i Слонiм.

. Памiж Мiндоўгам i мясцовай знаццю была заключана дамова, паводле якой ён абiраўся князем i з дапамогай наваградскага войска ў 1248/ 1249 рушыў на Лiтву (“зане Лiтву”), расправiўся са сваiмi палiтычнымi працiўнiкамi (князямi Таўцвiлам, Эрдзiвiлам i Вiкiнтам) i далучыў свае землi да агульнай дзяржавы.

У 1263 г. у вынiку змовы нальшчан-скага князя Даўмонта, жамойцкага Траняты, полацкага Таўцвiла Мiндоўг з дву-ма сынамi быў забiты.

Транята, абвясцiўшы сябе ўладаром Лiтвы, перш за ўсё забiў канкурэнта – полацкага князя Таўцвiла, але неўзабаве ў вынiку змовы быў забiты cам. Скары-стаўшы крызiс улады, Войшалквярнуўся з пiнскай дружынай у Наваградак i ад-навiў сваё княжанне (1264-67). У тымжа 1264 г. расправiўся з працiўнiкамi. Вы-ганяў i знiшчаў тых, хто працiвiўся ўладзе. З дапамогай галiцка-валынскай дру-жыны заваяваў балцка-лiтоўскiя землi Дзяволтву i Нальшчаны. Наваград-ская, Пiнская, Лiтоўская, Нальшчанская, Дзяволтваўская i Полацка-Вiцеб-ская землі сталi трывалым грунтам для ўтварэння ВКЛ, што i стала важнейшым дасягненнем Войшалка.

Вялiкi князь Вiцень(1295-1316) працягваў умацоўваць дзяржаву. Ў 1307годзе ен далучыў да ВКЛ Полацк, якi дагэтуль ледзь не адыйшоў да крыжакоў. У 1314 пад Наваградкам у гэтай барацьбе вызначы-лася войска Давыда Гарадзенскага. У 1315 г. войска Вiценя здзейснiла паход супраць крыжакоў на тэрыторыi Прусii. Далучыў Берасцейскую зямлю. З Вi-ценем таксама звязваюць з’яўленне герба ВКЛ - “Пагонi”.

Княжанне Гедзiмiна (1316-1341) характарызуецца значным пашырэннем тэ-рыторыi дзяржавы за кошт галоўным чынам этнiчна беларускiх зямель. У 1318 г. сын Гедзiмiна Альгерд ажанiўся з дачкой вiцебскага князя Яраслава. Праз 2 гады цесць памёр, Віцебскае княства засталося Альгерду i ў 1320 г. увайшло ў склад ВКЛ. .

У сярэдзiне 1320-х уладу Гедзiмiна прызналi князi Менска, Друцка, Луком-ля, Турава-Пiнскай зямлi.

Гедзiмiн пакiнуў на карце Усходняй Еўропы вялiкую дзяржаву. Заснаваная ў сярэдзiне ХIII ст. лiтоўскiм князем Мiндоўгам, праз стагоддзе яна ўключала ў сябе i большую частку сучаснай тэрыторыi Беларусi. Манархiя Гедзiмiна склалася з трох асобных палiтычна-этнiчных тэрытарыяльных утварэнняў – Аўкштайцii, Жэмайцii (Жмудзi) i Беларусi. Ад самага пачатку вялiкая роля належала ўсходне-славянскаму элементу. Як адзначалася вышэй, Чорная Русь стала адной з тэры-тарыяльных асноў манархii Мiндоўга. Беларусы (русiны) уваходзiлi ў склад вай-сковых сiл ужо першых лiтоўскiх князёў. Вядома, што Войшалк, якi першым з iх цалкам пераняў “рускую” культуру, абапiраўся на беларускiя гарады i дружыны

Вызначальным пачаткам манархii лiтоўскiх князёў, што ўтваралася як двуэт-нiчная балта-славянская або (па сучаснаму) лiтоўска-беларуская дзяржава, быў узаемавыгадны саюз лiтоўскiх князёў з беларускiм баярствам i гарадамi... Прад-стаўнiкi мясцовай грамадскай элiты i пасля прызнання вярхоўнай улады лiтоў-скага князя ўдзельнiчалi ў вырашэннi важных пытанняў палiтычнага i гаспадар-чага жыцця сваёй зямлi. Таму ВКЛ як дзяржаву нiяк не выпадае лiчыць прадук-там заваявання Русi лiтоўцамi (Насевiч, Краўцэвiч). Сiла тут у кожным разе выконвала далёка не галоўную ролю. Сапраўды, новая дзяржава ўяўляла з сябе своеасаблiвую форму грамадска-палiтычнага сiнтэзу, у якiм раннефеадальныя iнстытуты Лiтвы спалу-чалiся з больш развiтай дзяржаўна-палiтычнай сiстэмай былых княстваў на тэры-торыi Беларусi (i найперш Полацкага), наследуючы традыцыю дзяржаўнасцi Кiеў-скай РусiВКЛ утваралася лiтоўцамi, “аднак на тэрытарыяльнай, этна-графiчнай i культурнай аснове беларускай”.

Пасля смерцi Гедзiмiна вялiкакняскi трон заняў яго найменшы сын (ад дру-гога шлюбу) Яўнут, але яго знаходжанне на троне не было працяглым – (1341– 1345 г.). У вынiку змовы братоў – (старэйшага) Альгерда i Кейстута ён мусiў уцякаць у Маскву, там прыняў праваслаўе, праз 2 гады вярнуўся, памiрыўся з братамi i атрымаў княжанне ў Заслаўі.

Ёсць думка, што пасля гэтага ВКЛ было падзелена памiж Альгердам i Кейстутам, якiя дасталiся адпаведна ўсходняя (сталiца Вiльня) i заходняя (сталiца Трокi) часткi.

У плане ўмацавання дзяржавы больш паспяховай была палiтыка Альгерда(1345-1377). З яго iменем звязана далейшае павелiчэнне тэрыторыi ВКЛ i яго ўмацаванне. У сярэдзiне ХIV ст. увайшло Беларускае Падняпроўе (Мсцiслаў), Бранскае княства, у 60-70 гг. пасля разгрому татар на Сiнiх Водах у 1366 – Кiеў-ская зямля, Мазырская i Брагiнская воласцi, Чарнiгава-Северская, Падольская i Ва-лынская землi, а таксама падначалена Смаленскае княства. У склад ВКЛ увай-шлi таксама жамойцкiя землi.

Час Альгерда характарызуецца значнымi ваеннымi сутыкненнямi з крыжакамi, Польшчай i Маскоўскiм княствам. Адным з вынiкаў яго знешняй палiтыкi з’явi-лася значнае ўзрастанне моцы дзяржавы. Тэрыторыя ВКЛ павялiчылася ўдвая, амаль усе беларускiя землi былi ўключаны ў яго склад. Значную большасць на-сельнiцтва княства складалi этнiчныя беларусы, беларуская мова i культура былi пануючымi ў краiне. Лiтоўскiя феадалы, у тым лiку з дынастыi Гедземiнавiчаў, успрынялi беларускую культуру i перайшлi на карыстанне беларускай мовай у паўсядзённым ужытку.

Далучэнне новых усходнеславянскiх зямель пры Альгердзе iстотна павялi-чыла вагу “рускага” (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве лiтоўскiх князёў. Менавiта пры ім “руская” мова набыла ролю афiцыйнай, дзяржаўнай, у тым ліку пры двары. Гэта было абумоўлена культурнай перавагай русiнаў. Праваслаўныя святары i манахi з’яўлялiся тымi нешматлiкiмi падданымi рускага князя, якiя ўмелi чытаць i пiсаць. Сярод нашчадкаў самога Альгерда праваслаўных было намнога больш, чым паганцаў. Ёсць звесткi, што Альгерд i cам быў ахрышчаны ў праваслаўе, меў хрысцiянскае iмя Андрэй.

Каб нейтралiзаваць палiтычны ўплыў Масквы на праваслаўнае жыхарства дзяржавы, Альгерд дамагаўся ўтварэння асобнай лiтоўска-рускай мiтраполіі.


6524442648358916.html
6524500509095894.html
    PR.RU™